25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каліта, Губарэвіч і Семянюк трапілі пад крымінальную справу

11
Каліта, Губарэвіч і Семянюк трапілі пад крымінальную справу

Сяргей Семянюк перакананы, што супраць трох актывістаў БНФ была здзейсненая правакацыя ў тым жа стылі, як і супраць Зміцера Дашкевіча і Эдуарда Лобава.

Па словах Семенюка, пра крымінальную справу супраць трох актывістаў БНФ па тэлефоне яму паведаміў следчы. Ён выклікаў усіх на допыт 25 жніўня: Алеся Каліту на 9 раніцы, Сяргея Семенюка - на 11.30, Максіма Губарэвіча - 26 жніўня, паведамляе «Радыё Свабода».

Крымінальную справу завялі нібыта за збіццё ахоўніка офіснага цэнтра, у якім размяшчаецца новы офіс БНФ.

Сяргей кажа, што сапраўды быў інцыдэнт, ахоўнік у п'яным стане ў непрацоўны час чапляўся да актывістаў Партыі БНФ, якія прыехалі на Сейм, і тыя яго былі вымушаныя спыніць і вывесці з будынка, пасадзіць у таксі. Але на наступны дзень ахоўнік зняў пабоі, у яго нібыта зламанае рабро, і напісаў пазоў, што яго збілі.

Сяргей перакананы, што гэта правакацыя, такая ж, якая была арганізавана супраць Зміцера Дашкевіча і Эдуарда Лобава, якіх асудзілі да 2 і 3 гадоў турмы нібыта за збіццё невядомых.

Каліце, Губарэвічу і Семенюку таксама пагражае пазбаўленне волі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках