23 лiстапада 2024, Субота, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бандарэнка: Рэабілітацыя пасля аперацыі ў турме не праводзіцца

23
Бандарэнка: Рэабілітацыя пасля аперацыі ў турме не праводзіцца

Палітвязень Зміцер Бандарэнка хутка пойдзе «па этапе», хоць стан ягонага здароўя выклікае асцярогі.

17 жніўня каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» пасля складанай нейрахірургічнай аперацыі на хрыбетніку (яму выразалі двухбаковую грыжу міжхрыбетнікавага дыску) выпісалі з 5-й лякарні Менска і накіравалі ізноў у СІЗА МУС на Валадарскага. У бліжэйшыя дні палітвязня накіруюць адбываць пакаранне ў калоніі № 15 у Магілёве.

На днях палітвязень даслаў сваёй жонцы ліст з турмы. Мяркуючы па тым, што піша Зміцер, насамрэч рэабілітацыя ў турэмным шпіталі не праводзіцца. Больш за тое, аперацыя дала ўскладненні - абсцэс на назе.

«Ну, я ўжо на старым месцы. Ехаў лежачы на ​​баку, так больш бяспечна. Усё роўна, вядома, адчувалася спіна пры пераездзе. Уяўляю, калі б на 3-ы дзень перавозілі...

...Калі ўскрывалі абсцэс на назе, каб патрапіць да хірурга, прыйшлося некаторы час чакаць, вядома, стоячы. Праз 20 хвілін левая нага стала паволі дранцвець і забалела паясніца. Усе кажуць, што гэта толькі пачатак рэабілітацыі і трэба быць надзвычай асцярожным...

...Я ўжо ляжу на жорсткім ложку, сёння адмыслова зрабілі шчыт. Тут ужо другі дзень, але са мной ніхто з кіраўніцтва яшчэ не размаўляў. Ні медыцынскага, ні міліцэйскага. Зрабілі перавязку пальца, было шмат гною, але баліць менш. Робяць уколы, даюць таблеткі. Пачытаў эпікрыз. Вядома, выканаць гэтыя ўмовы нават тут у РБ - праблема, на «зоне» проста немагчыма. Але вышэйшая ўлада гуманізмам залішнім не адрозніваецца. Спіна пабольвае, бо гэта не ідэальныя ўмовы 5-й лякарні і прыходзіцца здзяйсняць шмат рухаў, якія не вельмі паказаныя. Настрой спакойна-бадзёры. Жыву адным днём. Ці ў адзін бок, ці ў іншы. Чытаю ўлюбёны псалом Шчаранскага: «І нават калі пайду далінай смерці - не ўбаюся ліха, бо Ты са мною».

Напісаў палітвязень і пра вызваленне некалькіх асуджаных па «справе 19 снежня».

«Даведаўся пра «памілаваных». Але рады, што менш людзей сядзіць. Людзі не павінныя знаходзіцца ў такіх умовах. Але ў «нармальнае» вызваленне не веру. Закладнікаў трэба прадаваць. А так ціснуць-душаць чалавека, потым яшчэ прымушаюць прынізіцца... Бог усё бачыць! Добра хоць сталі выразна вылучаць Саннікава і Статкевіча. Захад будзе чакаць іхняга вызвалення. Усё роўна рады за тых хто выйшаў. Шкада не выйшаў Андрэй Пратасеня. Ён «серабранскі», я з ім сядзеў. З тарзанкі скача хлопец, вольная ангельская, школа з залатым медалём... Вельмі арыгінальны сучасны хлопец. Прыкладная матэматыка БДУ, праграмістам працаваў, але хацеў бы займацца нетрадыцыйнай медыцынай».

Жонка палітвязня непакоіцца, як Зміцер Бандарэнка перанясе этапаванне ў калонію:

«Не ўяўляю, як Зміцер перанясе трохгадзінны этап, нават лежачы, калі пасля 20 хвілін пераезду з лякарні ў яго забалела спіна. Чытаю прызначэнні лекараў 5-й лякарні пры выпісцы: магнітатэрапія, лекавальная гімнастыка лежачы, масаж ног, ну, і таблеткі. З гэтага ўсяго ён атрымлівае толькі таблеткі, гэта значыць рэабілітацыі насамрэч няма зусім!», - сказала Вольга Бандарэнка сайту charter97.org.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках