24 лiстапада 2024, Нядзеля, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр лёгкіх паводзінаў

54
Прэм'ер-міністр лёгкіх паводзінаў

Хуткасць змены настрою кіраўніцтва краіны ашаламляе.

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч заявіў, што беларускі бок зноў не адмаўляецца ад прыцягнення крэдыту Сбербанка на $2 млрд, які прапаноўваўся пад заклад акцый «Беларуськалія».

Зараз нібыта партнёры абмяркоўваюць новыя прапановы па ўмовах прыцягнення пазыкі.

«Праца ідзе, цяпер мы працуем над змяненнем умоваў, у тым ліку па праве датэрміновага пагашэння, выбудоўваем субардынацыю. У прынцыпе, мы мяркуем, што гэты крэдыт можа быць цалкам прыцягнуты пад экспартныя кантракты», - адзначыў кіраўнік беларускага ўрада, адказваючы ў панядзелак на пытанне агенцтва «Інтэрфакс-Захад».

На ўдакладняючае пытанне, ці згодны беларускі бок прадаставіць у заклад пад прыцягненне крэдыту 35% акцый ААТ «Беларуськалій», кіраўнік урада адказаў: «Тый бок па-ранейшаму настойвае. Цяпер ідзе над гэтым праца».

«Акрамя таго, там закладзеныя прынцыпы «ангельскага права». Таму там трэба дбайна разабрацца», - сказаў прэм'ер-міністр Беларусі.

Нагадаем, 8 жніўня Сбербанк РФ і Deutsche Bank абвясцілі аб прадастаўленні крэдыту «Беларуськалію» на $2 мільярды пад заклад 35% акцый прадпрыемства. Старшыня праўлення Сбербанка Герман Грэф нават паспеў далажыць Уладзіміру Пуціну аб паспяховай угодзе. Аднак праз 10 дзён генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Валер Кірыенка на прэс-канферэнцыі ў Салігорску паставіў пад сумнеў магчымасць заключэння падобнай угоды.

Пазней Сбербанк РФ вымушаны быў прызнаць, што так і не атрымаў ад беларускіх уладаў афіцыйнага адказу на свю прапанову аб вылучэнні праз ААТ «Беларуськалій» крэдыту.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках