23 лiстапада 2024, Субота, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрнэт у школах возьмуць пад кантроль

59
Інтэрнэт у школах возьмуць пад кантроль

Лукашэнка прапанаваў узяць пад кантроль доступ да інтэрнэт-рэсурсаў ва ўстановах адукацыі.

«Мы далёкія ад таго, каб нешта перакрываць, адключаць альбо забараняць. Але, разам з тым, доступ да інтэрнэт-рэсурсаў ва ўстановах адукацыі павінен быць узяты пад кантроль, які б выключаў яго выкарыстанне у пазанавучальных, а тым больш - дэструктыўных мэтах», - заявіў А. Лукашэнка ў панядзелак у Менску, на нарадзе педагагічнага актыву краіны, перадае «Інтэрфакс Захад».

Кіраўнік адзначыў, што «асаблівай увагі з боку педагогаў і бацькоў патрабуюць пытанні зносінаў моладзі ў Інтэрнэце, у першую чаргу - у так званых сацыяльных сетках». А. Лукашэнка заявіў, што «ў руках злачынцаў яны (сацсеткі) здольныя стаць небяспечнай зброяй, у чым на ўласным сумным досведзе пераканалася не адна еўрапейская краіна».

Лукашэнка сказаў, што «сучасны свет, узбагачаны дасягненнямі навукова-тэхнічнага прагрэсу, адначасова становіцца ўсё больш жорсткім». «Многія краіны і народы апынуліся пад пагрозай агрэсіўных дзеянняў дзяржаў, якія ўявілі сябе вяршыцелямі лёсаў планеты», - адзначыў ён.

Па словах А. Лукашэнкі, «нават такое дабро цывілізацыі, як Інтэрнэт і сацыяльныя сеткі, пераўтвараецца ў сродак маніпуляцый грамадскай думкай».

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках