26 снежня 2024, Чацвер, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стаўкі па рублёвых дэпазітах дасягнулі 43% гадавых

39
Стаўкі па рублёвых дэпазітах дасягнулі 43% гадавых

Імклівы рост інфляцыі прымушае беларускія банкі рабіць усё больш прывабныя прапановы.

Стаўкі па рублёвых дэпазітах дасягнулі ажно 43% гадавых! Такую прапанову робіць «Сомбелбанк» для тых, хто перавядзе валютныя ўклады ў рублёвыя. Дэпазіт «Жаданы рубель — вялікі куш» робіцца тэрмінам 12 месяцаў, прычым працэнтная стаўка фіксаваная, паведамляе "Наша нiва".

Калі казаць пра новыя заключаныя дамовы па ўкладах, то найвыгаднейшыя прапановы складаюць 33–35% з плаваючай стаўкай.

Найлепшая прапанова з фіксаванай стаўкай — 32% на 9 месяцаў ад «Белросбанка».

Што да валютных укладаў, то тут самыя выгадныя прапановы — 11% гадавых на тры альбо шэсць месяцаў ад «Дэльтабанка».

Стаўкі па спажывецкія крэдытах тым часам дасягнулі гіганцкіх 50%.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках