28 снежня 2024, Субота, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замест жылых дамоў - казіно

33
Замест жылых дамоў - казіно

ТАА «Метадос» хоча выселіць жыхароў двух шматкватэрных дамоў у Менску для перапрафілявання пад гасцініцу і забаўляльны цэнтр-казіно.

Як паведамілі charter97.org жыхары дамоў нумар 47 і 49 па вул.Караля ў Менску, 31 жніўня ў 18-00 ў актавай зале адміністрацыі Маскоўскага раёна будзе праведзены сход па пытанні высялення жыхароў шматкватэрных (каля 80 кватэр) дамоў.

«У людзей адбіраюцца кватэры ў цэнтры горада, аддаюцца інвестару, каб мінімізаваць выдаткі апошняга, пра людзей ніхто не думае», абураюцца жыхары.

«Па законе можна забраць зямельны ўчастак толькі для дзяржаўных патрэб, г.зн. грамадска значных, а не па капрызе забудоўшчыка. Вакол дамоў № 47, 49 шмат незасвоеных зямельных участкаў, аднак забудоўшчык не хоча іх асвойваць», распавялі жыхары.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках