25 снежня 2024, Серада, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За Алеся Бяляцкага паручыліcя вядомыя чэшскія праваабаронцы

1
За Алеся Бяляцкага паручыліcя вядомыя чэшскія праваабаронцы

Вядомыя чэшскія грамадскія дзеячы і праваабаронцы падпісаліся пад паручальніцтвам за арыштаванага кіраўніка Праваабарончага цэнтра «Вясна».

Усяго было перададзена 54 паручальніцтваў за Алеся Бяляцкага ад чэшскіх актывістаў і праваабаронцаў.

Сярод падпісантаў ёсць шмат выбітных людзей:

• дэпутат парламента Чэхіі Даніэл Корта, вядомы лінгвіст і перакладчык сярэднявечнай літаратуры,

• вядомы журналіст Лібар Дворжак, які займаецца асвятленнем парушэнняў правоў чалавека на тэрыторыі былога СССР,

• вядомая дысідэнтка Петрушка Шустрава, падпісантка Хартыі’77, якая ў 1969-71 гадах адбыла зняволенне за актыўнасці ў апазіцыйным руху, а ў 1990-1992 гг была намесніцай міністра ўнутраных справаў, займалася падрыхтроўкай закона аб люстрацыі. Сёння – перакладчыца, сябра аб’яднання «Грамадзянская Беларусь»,

• выканаўчы дырэктар аб'яднання «Грамадзянская Беларусь» Катарына Шпацава,

• адвакат Радэк Дворжачэк, у мінулым - актывіст Amnesty International,

• сябар аб'яднання «Грамадзянская Беларусь» Марцін Відлак,

• сябар няўрадавай арганізацыі Nesehnuti, актывіст за правы чалавека Мілан Штэфанец.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках