31 снежня 2024, aўторак, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікаў пікету ля калоніі ў Горках прысуджаюць да арыштаў

29

3 жніўня ў Дрыбіне і Горках (Магілёўская вобласць) прайшлі суды над затрыманымі ўдзельнікамі пікету ў падтрымку лідэра «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча.

Пікет, нагадаем, прайшоў 2 жніўня ля горацкай калоніі, дзе адбывае пакаранне Дашкевіч. Моладзевыя актывісты патрабавалі ад адміністрацыі калоніі дазволу на сустрэчу Дашкевіча з адвакатам. Актывісты сталі ў шэраг каля папраўчай ўстановы з расцяжкай «Спыніце пераслед!». Праз некаторы час да іх падбеглі супрацоўнікі міліцыі і працаўнікі калоніі. 14 чалавек былі затрыманыя. Ноч з 2 на 3 жніўня яны правялі ў міліцыі, паведамляе БелаПАН.

Чакалася, што судзіць затрыманых будуць у Горках, аднак большая частка з іх была перавезенае ў Дрыбін ў сувязі з тым, што сёння Горкі наведваў Аляксандр Лукашэнка.

У горацкім судзе разглядаліся адміністрацыйныя справы чатырох затрыманых. У выніку Максім Сямёнаў асуджаны на 10 сутак арышту, Аляксандр Вялитчанка пакараны штрафам у памеры 1 млн. рублёў. Зміцера Шурхая і Івана Шылу з залы суда адпусцілі пасля таго, як яны запатрабавалі адвакатаў - апошніх у канцы працоўнага дня ў судзе не апынулася. Разгляд справаў Шылы і Шурхая пройдзе ў горацкім судзе 8 жніўня.

На 9 жніўня перанесены і суд над Раманам Васільевым. Такое рашэнне прыняў сёння Дрыбінскі суд пасля таго, як Раман папрасіў даць яму адваката. Актывіста адпусцілі да наступнага пасяджэння.

Дрыбінскі суд таксама асудзіў Мікалая Дземідзенку на 17 сутак арышту, Яўгена Скрабца - на 10, Ганну Шаруба - на 13, Аляксея Сянчылу - на 7, Юлію Міхайлаву - на 10, Рамана Панжына - на 5, Вячаслава Барысава - 10 сутак. На 10 сутак арышту асуджаная і незалежная журналістка Тацяна Шапуцька. На слуханнях яна заявіла, што падчас пікету выконвала свае прафесійныя абавязкі. Прагледзеўшы ўсе адзнятыя ёю відэаматэрыялы і праслухаўшы аўдыёзапісы, суд прыняў іх да ведама, аднак на прысуд гэта не паўплывала.

На 12 сутак арышту асуджаная Анастасія Палажанка - намеснік старшыні міжнароднага грамадскага аб'яднання «Малады фронт» і нявеста Зміцера Дашкевіча.

Большасць затрыманых абвінавачаныя па двух артыкулах Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях - удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і непадпарадкаванне супрацоўнікамі міліцыі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках