3 траўня 2024, Пятніца, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскі сейм абмяркуе «справу Бяляцкага»

6
Літоўскі сейм абмяркуе «справу Бяляцкага»

9 жніўня склікаецца пазачарговае пасяджэнне камітэта па міжнародных адносінах сейма Літвы.

Яно будзе прысвечанае сітуацыі, звязанай з перадачай Літвой уладам Беларусі інфармацыі аб банкаўскіх рахунках беларускай апазіцыі.

«Мы павінныя абавязкова высветліць, хто зрабіў такі сорам Літве і перадаў рэжыму ў Беларусі інфармацыю аб дэмакратах гэтай краіны», - цытуе агенцтва старшыню камітэта Эмануэліса Зінгерыса.

Служба прэм'ер-міністра Літвы Андруса Кубілюса звярнулася ў Міністэрства юстыцыі з патрабаваннем перадаць да 9 жніўня ўсю інфармацыю, звязаную з гэтым інцыдэнтам.

Нагадаем, раней намеснік міністра юстыцыі Літвы Томас Вайткявічус заявіў БелаПАН, што ў справе аб рахунках беларускіх праваабаронцаў Беларусь злоўжыла механізмам прававой дапамогі. «Пазіцыя Міністэрства юстыцыі Літвы і літоўскай дзяржавы такая: мы лічым непрымальным тое, што механізм прававой дапамогі па дамове паміж Літвой і Беларуссю быў выкарыстаны на пазаправавых, палітычных мэтах», - падкрэсліў Вайткявічус. Ён паведаміў, што гэты механізм будзе прыпынены. «Пакуль мы не будзем ўпэўненыя, што ён не будзе выкарыстаны ў непрымальных па дамове мэтах, мы не будзем па гэтым механізме працаваць», - сказаў намеснік міністра юстыцыі Літвы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках