24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белінвестбанк» увёў абмежаванні па картках

15
«Белінвестбанк» увёў абмежаванні па картках

З 10 жніўня «Белінвестбанк» ўводзіць новыя абмежаванні на выкарыстанне за мяжой пластыкавых картак з рахункамі ў беларускіх рублях.

Зараз кліенты банка не змогуць у суседніх краінах зняць са сваёй карткі больш за 150 тысяч беларускіх рублёў па курсе Нацбанка (каля 30 даляраў) на суткі, пры гэтым напрацягу 15 дзён дазволена зняць толькі 450 тысяч.

Некалькі вышэй ліміты для краін так званага далёкага замежжа - 225 і 750 тысяч адпаведна.

Аплаціць пакупкі карткай можна на суму 225 і 750 тысяч для краін блізкага замежжа адпаведна. Для далёкага замежжа ліміты складаюць - 450 і 2.250 тысяч адпаведна.

Абмежаванні ўведзеныя і для трымальнікаў элітарных VISA Platinum, пры гэтым уладальнікам такіх картак дазволена крыху болей - 500 і 1.500 тысяч для блізкага замежжа, 1.000 і 3.000 - для далёкага.

У памеры ўсталяваных абмежаванняў ўключаная камісія за выдачу наяўных грашовых сродкаў у банкаматах і пунктах выдачы наяўных іншых банкаў.

Для картак, эмітаваных у межах прадукта «Падарункавая картка», не прадастаўляецца магчымасць ажыццяўляць аперацыі за мяжой - як аперацыі зняцця наяўных грошай, так і безнаяўныя аперацыі.

На карткі, намінаваныя ў замежнай валюце, пералічаныя абмежаванні не распаўсюджваюцца.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках