24 лiстапада 2024, Нядзеля, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крытэр патрэбы ў жытле ў Менску зніжаны да 10 квадратных метраў

381
Крытэр патрэбы ў жытле ў Менску зніжаны да 10 квадратных метраў

У Менску ўсталяваныя новыя нормы для прыняцця грамадзянаў на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў.

У мэтах аптымізацыі ўмоўва пастаноўкі грамадзянаў на такі ўлік Аляксандр Лукашэнка 9 жніўня падпісаў указ № 346 «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», паведамляе прэс-служба кіраўніка.

Дакументам уносяцца істотныя змены і дапаўненні ва ўказы ад 14 красавіка 2000 г. № 185 «Аб прадастаўленні грамадзянам ільготных крэдытаў і аднаразовых субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) ці набыццё жылых памяшканняў», ад 29 лістапада 2005 г. № 565 «Аб некаторых мерах па рэгуляванні жыллёвых адносінаў» і ад 28 студзеня 2008 г. № 43 «Аб дзейнасці арганізацый забудоўшчыкаў, гаражных кааператываў і кааператываў, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю аўтамабільных стаянак».

Указам прадугледжваецца знізіць да 10 кв.м норму забяспечанасці агульнай плошчай жылога памяшкання ў Менску, пры якой грамадзяне будуць прызнавацца маючымі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, а таксама павялічыць да 10 гадоў тэрмін, які абмяжоўвае пастаноўку на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў грамадзянаў, якія прыбылі з іншых населеных пунктаў у Менск.

Пры гэтым забяспечанасць агульнай плошчай жылога памяшкання будзе вызначацца зыходзячы з сумы агульнай плошчы ўсіх жылых памяшканняў, якія знаходзяцца ва ўласнасці альбо ў карыстанні грамадзяніна і ягонай сям’і, што пражывае з ім у Менску і Менскім раёне.

Указам таксама ўсталёўваецца абавязак грамадзянаў на працягу трох месяцаў з дня атрымання дакументаў на жылое памяшканне звярнуцца за дзяржаўнай рэгістрацыяй гэтага памяшкання і іхняя адказнасць за невыкананне названага прадпісання.

У дакуменце прапісаныя выпадкі для зняцця грамадзянаў з уліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў. Пры трохразовай пісьмовай адмове грамадзяніна на працягу года ад прадастаўлення жылога памяшкання сацыяльнага карыстання альбо ад накіраванне на будаўніцтва ў складзе арганізацый-забудоўшчыкаў ён выключаецца з чаргі маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў.

Такім чынам, прадугледжаныя ва ўказе нормы дадуць магчымасць выпрацаваць празрысты прававы механізм задавальнення патрэбыграмадзянаў у паляпшэнні жыллёвых умоваў, адзначылі ў прэс-службе.

Указ уступае ў сілу з 10 жніўня 2011 года і прымяняецца да адносінаў, што ўзніклі пасля ўступлення яго ў сілу.

Грамадзяне, прынятыя на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў па падставах, якія дзейнiчалі да ўступлення ў сілу ўказа і змяняным указам, прызнаюцца маючымі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў і захоўваюць права стаяць на такім ўліку па дадзеных падставах.

Напісаць каментар 381

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках