24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэпартаж аб дэфіцыце мяса выразала цэнзура

26
Рэпартаж аб дэфіцыце мяса выразала цэнзура

Сюжэт МТРК «Мір» аб трэцім за месяц падаражэнні мяса ў Беларусі абарваўся на трыццатай секундзе.

- Літаральна праз трыццаць секунд пасля пачатку сюжэта выява і гук зніклі, і на экране з'явіўся надпіс «Няма сігналу». Праз некалькі хвілін сігнал з'явіўся, але рэпартаж аб тым, што мяса ў Беларусі прапала, ужо скончыўся, - распавёў чытач udf.by.

Не выключана, што непрыемны сюжэт такім чынам выразала беларуская цэнзура, як гэта было з пародыямі на каналах ТНТ і АНТ.

Публікуем тэкст рэпартажу МТРК «Мір» з Беларусі цалкам:

«Адпускныя кошты на ялавічыну і свініну ў Беларусі павысіліся на 10%. Адпаведнае рашэнне было зацверджанае пастановай Міністэрства эканомікі. Гэта ўжо трэцяе падаражанне за месяц. Што паслужыла прычынай такога рашэння, высвятляла карэспандэнтка МТРК «Мір» Наталля Казей.

Прыкладна месяц таму ў Беларусі пачаліся праблемы з мясам. Клаўдзія Аляксееўна на рынак прыйшла з раніцы. Але яе улюбёнай «Далікатэснай» кілбасы ўжо не было. «Яна падаражэла, але ўсё роўна разбіраюць. Трэба, каб было больш, нават па новым кошце», - лічыць пенсіянерка.

Мытны саюз адчыніў дзверы для расейцаў, якія па выгадным кошце скупляюць смачнае і недарагое беларускае мяса. Нягледзячы на ​​тое, што кожны месяц у Беларусі нарошчваюць вытворчасць мяса, да беларускіх прылаўкаў даходзіць далёка не ўсё. Менскі мясакамбінат, напрыклад, 36% прадукцыі адпраўляе на экспарт. Так больш выгадна.

«Калі мы адпраўляем сваю прадукцыю ў Расею, то ў нас рэнтабельнасць 41%. У беларускія крамы нам нявыгадна пастаўляць. Але мы і з нашымі прадаўцамі працуем, бо людзей трэба карміць. Вось мы і шукаем баланс», - тлумачыць намеснік генеральнага дырэктара Менскага мясакамбіната Людміла Місючэнка.

Сталічныя ўлады паспрабавалі вырашыць праблему па-свойму: па распараджэнні мэра ў Менску склалі графік паставак мяса ў крамы да канца года. Але гэтага недастаткова.

Кошт мяса павінны адпавядаць узроўню выдаткаў сельгасвытворцаў. З-за існуючага нізкага адпускнога кошту свінагадоўчаму прадпрыемству нявыгадна займацца прамым продажам. Таму з 31 жніўня ў рэспубліцы на 10% павышаныя адпускныя кошты на свініну і ялавічыну. Беларусы спадзяюцца, што неўзабаве мясная разнастайнасць зноў стане рэальнасцю».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках