24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дудуткі» падпалілі?

14
«Дудуткі» падпалілі?

Адной з трох версій прычынаў пажару ў Музеі старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі» (Пухавіцкі раён Менскай вобласці) з'яўляецца падпал.

Пра гэта паведаміў БелаПАН дзяжурны Менскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Па ягоных словах, у цяперашні час праводзяцца следчыя мерапрыемствы. Разглядаецца таксама версія аб неасцярожным абыходжанні з агнём. Вядзецца пошук асобы ці групы асоб, якія могуць быць вінаватыя ў гэтым.

Трэцяя версія - кароткае замыканне ў электрычнай сетцы. «Усе тры версіі разглядаюцца, але ні адна з іх пакуль не прызнаная галоўнай», - падкрэсліў прадстаўнік абласнога ўпраўлення МНС.

Ён таксама паведаміў, што матэрыяльны ўрон, нанесены будынку музея, складае прыкладна 200 млн. рублёў. Пакуль не ацэнены ўрон у сувязі са стратай экспанатаў, у тым ліку рэдкага аўтамабіля. Разам з тым выратавана матэрыяльных каштоўнасцей на 213 млн. рублёў.

Агнём знішчаны дах і драўлянае столевае перакрыццё на плошчы каля 600 кв.м, выгарэлі знутры памяшканні на першым паверсе, этнаграфічная галерэя на другім паверсе будынка. Пацярпелых няма.

У другой палове дня 11 верасня на сайце музея з'явілася паведамленне, што, «нягледзячы на ​​пажар, які адбыўся ў «Дудутках» 10.09, музей не згарэў і працягвае працаваць па сваім звычайнаму раскладзе».

Музей «Дудуткі» быў заснаваны ў 1994 годзе беларускім пісьменнікам, журналістам і выдаўцом Яўгенам Будзінасам (1944-2007).

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках