24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мілер і Сямашка працягваюць дзяліць «Белтрансгаз»

5
Мілер і Сямашка працягваюць дзяліць «Белтрансгаз»

12 верасня ў цэнтральным офісе ААТ «Газпрам» адбылася чарговая сустрэча кіраўніка «Газпрама» Аляксея Мілера і першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі.

Бакі працягнулі перамовы па ўмовах паставак і транзіту расейскага газу, у прыватнасці - па ўзроўні кошту на газ. У адпаведнасці з дасягнутымі ў ліпені дамоўленасцямі, вырашэнне гэтых пытанняў ўвязанае з вызначэннем параметраў набыцця «Газпрамам» 50% акцый ААТ «Белтрансгаз», паведамляе прэс-служба «Газпрама».

Аляксей Мілер і Уладзімір Сямашка адзначылі прадуктыўнасць бягучага дыялогу і выказалі ўпэўненасць у тым, што завяршыць перамовы і падпісаць новы кантракт на пастаўку і транзіт газу стане магчымым у пачатку снежня 2011 года.

Даведка:

31 снежні 2006 года ААТ «Газпрам» і ААТ «Белтрансгаз» падпісалі кантракт на пастаўку і транзіт газу ў 2007-2011 гадах. Дакументам, у прыватнасці, была вызначаная формула кошту з 1 студзеня 2008 года (адпаведная формуле кошту пры пастаўках расейскага газу ў Еўропу), а таксама паніжаючыя каэфіцыенты кошту на 2008-2010 гады (0,67, 0,8 і 0,9 адпаведна) .

У жніўні 2011 года Старшыня Урада РФ Уладзімір Пуцін даручыў Міністэрству энергетыкі Расеі і ААТ «Газпрам» вызначыць велічыню паніжальнага каэфіцыента кошту на газ для Беларусі з 2012 года.

ААТ «Газпрам» валодае 50% акцый ААТ «Белтрансгаз».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках