24 лiстапада 2024, Нядзеля, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ладуцька пажартаваў

27
Ладуцька пажартаваў

Рашэнне аб бясплатным праездзе студэнтаў дзённых аддзяленняў у Менску ў цяперашні час праходзіць узгадненне ў Міністэрстве юстыцыі.

На ўзгадненне спатрэбіцца некалькі дзён. У прэс-службе Мінюста пацвердзілі, што «экспертыза пройдзе хутка», перадае БелаПАН.

Рашэнне зрабіць для менскіх студэнтаў дзённай формы навучання бясплатны праезд у грамадскім транспарце агучыў старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька 10 верасня ў эфіры праграмы «Картина мира» на тэлеканале «РТР-Беларусь».

Ён, у прыватнасці, паведаміў, што 9 верасня Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання аб'ектаў транспартнай інфраструктуры Менска пацікавіўся, ці будзе норма аб бясплатным праездзе распаўсюджаная не толькі на школьнікаў, але і на студэнтаў, і даў даручэнне прыняць такое рашэнне.

«Я магу сёння ўпэўнена сказаць: мы вывучылі ў пятніцу дадзенае пытанне, зрабілі адпаведныя разлікі, - сказаў Ладуцька. - З панядзелка студэнты горада Менска могуць перасоўвацца па Менску дастаткова вольна па сістэме грамадскага транспарту». На ўдакладняючае пытанне, ці ідзе гаворка аб панядзелку 12 верасня, ён адказаў станоўча. Пры гэтым кіраўнік гарвыканкама падкрэсліў: бясплатны праезд будзе распаўсюджвацца толькі на студэнтаў дзённай формы навучання «па студэнцкіх пасведчаннях». «Механізм арганізацыі - напрыклад, метро - будзе адпрацаваны за некалькі дзён», - дадаў ён.

Дадзеная заява Ладуцькі была шырока распаўсюджана СМІ, аднак і 12-га, і 13 верасня ва ўсіх студэнтаў па-ранейшаму патрабуюць аплату за праезд у грамадскім транспарце, што спараджае канфліктныя сітуацыі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках