Працоўных праінфармавалі аб Народным сходзе (Фота)
37- 13.09.2011, 12:53
Сёння ў 7 гадзін раніцы актывістамі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і Незалежнага прафсаюза РЭП была праведзена акцыя па раздачы ўлётак.
Каля прахадных заводаў МТЗ і МЗКЦ (Менскі завод колавых цягачоў) былі раздадзеныя дзясяткі прафсаюзных бюлетэняў «Працоўная салідарнасць», а таксама ўлёткі, у якіх змяшчаецца інфармацыя аб палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў краіне і правядзенні 8 кастрычніка Народнага сходу.