24 лiстапада 2024, Нядзеля, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы не вераць, што валюта з’явіцца ў абменніках (Відэа)

35
Беларусы не вераць, што валюта з’явіцца ў абменніках (Відэа)

З якімі настроямі людзі чакаюць дня, калі Нацыянальны банк «адпусціць» курс беларускага рубля? Ці будзе пасля гэтага валюта ў абменных пунктах?

Журналісты «Белсату» распыталі мінакоў пра валютныя чаканні.

«Калі шчыра, то я не магу ўявіць, што валюта з’явіцца. З іншага боку, калі Лукашэнка абяцае, то, імаверна, валюта мае з’явіцца. Але – імаверна, – скептычна падкрэслівае адзін з апытаных. – Я думаю, курс будзе такі, як цяпер на чорным рынку». «А тым разам хіба долары з’явіліся? І цяпер не будзе», – пагаджаецца другі рэспандэнт.

Адна з апытаных займаецца прадпрымальніцтвам – яна распавяла, што была змушаная каля тыдня чакаць сваёй чаргі, каб купіць валюту. «Калі людзі будуць здаваць, то долары з’явяцца. Усё роўна людзі нясуць. Я прастаяла доўга, але набыла, дзякуй Богу», – зазначае жанчына.

Што да магчымага курсу долара, то, на думку аднаго з апытаных, ён будзе далёкі ад сённяшняга афіцыйнага. «Курс будзе каля 10 000, а чорны курс будзе каля 13 000–14 000. Зацягнулі за паўгода. Паўгода не было долараў. Ну і цяпер на міжбанкаўскай біржы вынікі паказваюць курс 9000 з капейкамі. Гэта значыць, 10 000 будзе курс у Нацбанку», – мяркуе суразмоўца.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках