29 снежня 2024, Нядзеля, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За пікет у падтрымку Дашкевіча - завочны прысуд

3
За пікет у падтрымку Дашкевіча - завочны прысуд

10 сутак арышту Горацкая суддзя Чаплыгіна вынесла брэсцкаму актывісту Зміцеру Шурхаю.

Прысуд быў вынесены яшчэ 25 жніўня, але пра гэта стала вядома толькі 13 верасня. Суддзя пастанавіла залічыць Шурхаю суткі, праведзеныя ў ізалятары ў Горках, перадае «Еўрарадыё».

Нагадаем, што 2 жніўня каля горацкай калоніі міліцыянтамі было затрымана паўтара дзясятка актывістаў. Пікетоўцы патрабавалі пусціць адваката да палітвязня Зміцера Дашкевіча. 10 затрыманых адразу атрымалі «суткі», двое - штраф. Івану Шылу і Зміцеру Шурхаю далі адтэрміноўку ў судзе на пошукі адваката. Але на разгляд яны не паехалі. На днях Шыла атрымаў 20 сутак арышту. Калі ён іх будзе адбываць, невядома, бо хлопец навучаецца ў Польшчы.

А Зміцер Шурхай з'яўляецца студэнтам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, які знаходзіцца ў Вільні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках