29 снежня 2024, Нядзеля, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кацярына Статкевіч: Бацька казаў, што іншым палітвязням пагражалі згвалтаваннем

38
Кацярына Статкевіч: Бацька казаў, што іншым палітвязням пагражалі згвалтаваннем

14 верасня Мікалай Статкевіч патэлефанаваў дачцэ са шклоўскай калёніі.

Дачка зняволенага кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча кажа, што ейны бацька ўпершыню за час свайго заключэння з 19 снежня мінулага года здолеў пагаварыць з ёй.

«Мы размаўлялі прыкладна 10 хвілін. Ён у асноўным пытаўся, як у нас справы і таксама распавёў некалькі вельмі важных рэчаў. Напрыклад, ён распавёў, што да яго шмат разоў звярталіся, каб ён напісаў Лукашэнка просьбу аб памілаванні. Ён таксама сказаў, што застаўся адзіным палітычным ў Шклоўскай калоніі. Астатнія былі вымушаныя падпісаць просьбы аб памілаванні, таму што ім пагражалі згвалтаваннем. Было адчуванне, што нехта побач з ім знаходзіцца, былі нейкія гукі, і пасля гэтага ён пачаў развітвацца», - паведаміла Кацярына Статкевіч «Радыё Свабода».

- Нядаўна было паведамленне, што ваш бацька пашкодзіў руку. Ён распавёў аб стане свайго здароўя?

- Я спыталася, што ў яго з рукой. Ён пачаў адказваць, што з рукой ужо больш-менш усё нармальна, што ён у так званым лангеце, гэта як гіпс. Пасля гэтага яго таксама, у прынцыпе, перапынілі. Ён замяўся, там нейкія гукі былі, і ён зноў пачаў пытацца, як у нас справы. Была такая вельмі нявольная гутарка. У мяне ўвесь час было адчуванне, што там нехта кантралюе ўсё, што ён кажа, і часам перапыняе. Ён тады зноў пачынаў пытацца, як у нас справы, як мая доктарская, як справы ў майго мужа, у ягоных бацькоў.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках