24 лiстапада 2024, Нядзеля, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курсы валют на дадатковай сесіі БВФБ

63
Курсы валют на дадатковай сесіі БВФБ

Нацыянальны банк Беларусі 15 верасня інтэрвенцый на дадсесіі не праводзіў.

Рынкавы курс даляра па выніках другога дня таргоў на дадатковай біржавы сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы ўпаў на Br100 і склаў Br8500 (аб'ём таргоў склаў 15,964 млн супраць 3,298 млн 14 верасня, папярэднія заяўкі на продаж - 16,043 млн, на куплю - 15,229 млн).

Курс расейскага рубля склаў Br295 і знізіўся на Br10 (аб'ём таргоў - 102,572 млн расейскіх рублёў, папярэднія заяўкі на продаж - 106,703 млн, на куплю - 100,364 млн).

Курс еўра па выніках другога дня таргоў на дадатковай біржавы сесіі склаў Br12150 і ўзрос на Br50 (аб'ём таргоў 2,460 млн, заяўкі на продаж - 2,059 млн, на куплю - 3,031 млн).

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках