Зміцер Дашкевіч галадае трэці дзень
20- 15.09.2011, 15:01
15 верасня актывісты «Маладога фронту» раздалі менчукам некалькі сотняў улётак, нагадаўшы пра лёс свайго лідэра Зміцера Дашкевіча.
Палітык трэці дзень галадае ў Горацкай калоніі, дзе адбывае два гады зняволення.
Менскія актывісты «Маладога фронту» заклікаюць жыхароў Менска напісаць ліст у падтрымку Зміцера Дашкевіча начальніку Горацкай калоніі № 9 - Кавалёву.
Акцыю каментуе вызвалены «снежанец» палітвязень Уладзімір Яроменак:
- Я ведаю, што такое турма. Я паважаю Зміцера за ягоную мужную і прынцыповую пазіцыю. Зміцер павінен ведаць, што ён не адзін. І я ў сваю чаргу, як той, хто выйшаў на волю, зраблю ўсё магчымае, каб убачыць Дашкевіча тут, побач з сабой. Тым больш пасля таго, як вызваліліся яшчэ 11 зняволеных. Мы чакаем Зміцера дома.
Зміцер Дашкевіч абвясціў адвакату, што з 12 верасня пачынае галадоўку, якая працягнецца да таго часу, пакуль адміністрацыяй калоніі не забяспечыць нармальных бытавых умоваў у ШІЗА і не верне палітвязню Біблію.