28 снежня 2024, Субота, 1:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раздачу ўлётак прыраўнялі да масавага мерапрыемства

29
Раздачу ўлётак прыраўнялі да масавага мерапрыемства

Суд Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці на 1050000 рублёў аштрафаваў Віталя Гуляка за раздачу ўлётак.

У іх утрымліваліся сацыяльна-эканамічныя патрабаванні да ўраду і запрашэнне прыйсці на Народны сход 8 кастрычніка. У віну актывісту паставілі парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах, а менавіта, удзел у несанкцыянаваным пікеце.

Як распавялі Praca-by.info актывісты Ваўкавыскай прафсаюзнай групы незалежнага прафсаюза РЭП, Віталь Гуляк віну сваю не прызнаў. У судзе ён спрабаваў растлумачыць, што не стаяў на месцы, а раздаваў улёткі па ходзе свайго руху, таму расцэньваць ягоныя дзеянні як пікет нельга.

Аднак суддзёй Шукайла было прынятае рашэнне аштрафаваць актывіста.

Як паведаміла кіраўніца юрыдычнай службы прафсаюза РЭП Жанна Запрыварына, прафсаюзныя юрысты гатовыя аказаць актывісту дапамогу ў абскарджанні судовага рашэння.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках