24 лiстапада 2024, Нядзеля, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Светлагорску страйкуе завод

115
У Светлагорску страйкуе завод

Другі цэх завода ЗЖБ-11 у Светлагорску страйкуе на працягу апошняга тыдня.

Працаўнікі патрабуюць забяспечыць прадпрыемства працай і падняць заробкі. Пра гэта «Беларускаму партызану» паведаміў працоўны прадпрыемства Сяргей Дайнека.

Завод ЗЖБ-11 з'яўляецца філіялам ААТ Светлагорскага ДСК (домабудаўнічага камбіната). Тут працуюць каля 380 чалавек. Завод вырабляе панэлі для дамоў. Але з надыходам крызісу ўвесь цэмент стаў сыходзіць у Расею, ды і сітуацыя з домабудаваннем ў Беларусі рэзка пагоршылася. З лета завод стала мае праблемы з пастаўкамі цэменту. У жніўні, напрыклад, некаторыя цэхі не працавалі поўны працоўны тыдзень. Натуральна, працоўныя недаатрымалі заробкі. Цяпер сярэдні заробак працаўніка прадпрыемства вагаецца ў межах 600-700 тысяч.

З-за перабояў у пастаўках цэменту і пачаліся праблемы з заробкамі. Людзей адпраўлялі ў неаплатныя адпачынкі. 12 верасня з 7 да 10 раніцы не працаваў бетоназмяшальны вузел. Людзі забаставалі. Да іх прыйшлі дырэктар завода і эканаміст, якім працаўнікі прад'явілі вусныя патрабаванні: забяспечыць працай і падняць заробкі. 15 верасня забаставалі цэх ККД - каркаснага панэльнага домабудавання. Працаўнікі ў гэты раз вылучылі тыя ж патрабаванні, але ўжо ў пісьмовай форме.

Дырэктар прадпрыемства не знайшоў «лепшага» выхаду як абвясціць 16 верасня непрацоўным днём - без аплаты.

Варта дадаць, што звычайна заробак за мінулы месяц выплочваўся на заводзе да 12-га чысла бягучага месяца, але ў верасні па стане на 15 верасня працаўнікі пакуль не атрымалі заробак за жнівень. Праўда, адміністрацыя прадпрыемства абяцае выдаць заробак да канца тыдня, гэта значыць да дня горада - у Светлагорску гэтае свята пройдзе ў суботу.

Напісаць каментар 115

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках