Пазняк: Народ павінен выйсці адзін раз і пагнаць дыктатара (Відэа)
92- 19.09.2011, 11:19
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі 17 гадоў знішчае беларускую нацыю, здзекуецца над людзьмі і хлусіць.
Такое меркаванне тэлеканалу Белсат выказаў лідэр Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі Зянон Пазняк.
«Пагнаць дыктара можна. Але толькі тады, калі ўвесь народ аб'яднаецца. Тады трэба выйсці, але толькі адзін раз. І гэты адзін раз павінен стаць канцом гэтага чалавека, які здзекуецца над Беларуссю, які давёў яе да такога стану», - заявіў Пазняк.