Лукашэнка зацвердзіў Астравецкую пляцоўку пад беларускую АЭС
36- 19.09.2011, 17:08

Астравецкая пляцоўка афіцыйна зацверджаная ў якасці месца будаўніцтва беларускай АЭС. Адпаведны ўказ № 418 быў падпісаны 15 верасня 2011 года.
«Вызначыць месцам размяшчэння збудавання атамнай электрастанцыі зямельны ўчастак у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці агульнай плошчай 449,94 га, размешчаны ў 1,5 км на паўночны ўсход ад в. Баброўнікі і на поўдзень ад в. Авены...», - гаворыцца ў дакуменце.
Акрамя таго, указам даручана пачаць праектаванне АЭС з улікам зацверджанага зямельнага ўчастка, піша АФН.