28 снежня 2024, Субота, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Народны сход прымусіць улады пайсці на перамовы

64
Народны сход прымусіць улады пайсці на перамовы

Нацыянальны Арганізацыйны камітэт Народнага сходу выступіў з заявай.

8 кастрычніка 2011 года грамадзяне Беларусі ў многіх гарадах збяруцца на Народныя сходы, дзе абмяркуюць і выставяць свае прапановы і патрабаванні да ўлады. Народныя сходы пройдуць у адпаведнасці з Канстытуцыяй і Законам «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах».

Усе грамадзяне, у тым ліку ўсе без выключэння палітычныя зняволеныя, павінныя мець права бесперашкодна прымаць удзел у Народных сходах, гаворыцца ў заяве.

Народныя сходы неабходныя цяпер таму, што ўлады давялі Беларусь да сацыяльна-эканамічнага крызісу і паставілі на карту незалежнасць нашай дзяржавы. Лёс краіны павінняы вырашаць адказныя грамадзяне, а не чыноўнікі, якія страцілі давер народа.

Толькі патрабаванні масавых Народных сходаў, могуць прымусіць уладу да перамоваў з грамадствам.

Народныя сходы выберуць сваіх паўнамоцных прадстаўнікоў і даручаць ім перадаць патрабаванні органам улады. Паўнамоцныя прадстаўнікі Народных сходаў будуць легітымнымі перагаворшчыкам з уладай ад імя грамадзянаў Беларусі - удзельнікаў сходаў.

«Закон аб зваротах грамадзянаў» патрабуе ад уладаў на працягу месяца даць афіцыйны адказ на зварот да іх. Таму 8 лістапада ўсе кансультацыі павінныя быць завершаныя, і ўлады будуць абавязаныя даць адказ на Народныя патрабаванні.

8 лістапада грамадзяне зноў збяруцца на Народныя сходы і прымуць рашэнне: ці пагадзіцца з прапановамі улады, або дамагацца яе змены.

Улада абавязаная весці дыялог перш за ўсё з народам. Адказная ўлада павінная ўсяляк спрыяць ініцыятыве масавых Народных сходаў. Без крэдыту даверу ад народу ніякія замежныя крэдыты не дапамогуць.

Свабода правядзення Народных сходаў і вызваленне ўсіх палітычных зняволеных будуць галоўным сведчаннем гатоўнасці ўлады да дыялогу з грамадствам, упэўненыя арганізатары акцыі.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках