23 лiстапада 2024, Субота, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ежы Бузэк: Трэба ўстрымацца ад дачаснага аптымізму

11
Ежы Бузэк: Трэба ўстрымацца ад дачаснага аптымізму

Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк лічыць, што ўсе беларускія палітвязні павінныя быць вызваленыя без усялякіх умоваў.

Прадстаўнік старшыні Еўрапарламента Ежы Бузэка паведаміў, што «Бузэк ўважліва сочыць за вызваленнем чатырох сябраў беларускай апазіцыі сённяшнім ранкам. Разам з тым ён прапануе ўстрымацца ад дачаснага аптымізму. Сёння ў беларускіх турмах па-ранейшаму застаюцца апаненты рэжыму, праваабаронцы. Старшыня Еўрапарламента перакананы, што ўсе палітычныя зняволеныя павінныя быць без усялякіх умоваў вызваленыя. Толькі тады Еўрапейскі Звяз будзе гатовы разглядаць Беларусь у якасці сур'ёзнага партнёра, гатовага да дыялогу. Многія папярэднія заявы беларускіх уладаў не падтрымліваліся».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках