24 лiстапада 2024, Нядзеля, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Я не гандлюю палітвязнямі

115
Лукашэнка: Я не гандлюю палітвязнямі

Беларускі дыктатар без усялякага сораму распавёў дыпламатам, як клапоціцца пра палітвязняў.

Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым вырашэнне супярэчнасцяў, якія існуюць у адносінах з Еўрзвязам і вызваленне асуджаных за падзеі 19 снежня 2010 года.

«Вы не верце таму, што кажуць і пішуць. Што мы з некім будзем гандляваць так званымі палітвязнямі. Мы ні з кім не гандлюем. Калі мы можам зрабіць нешта для палегчання іхняй долі, у тым ліку ў інтарэсах Еўразвяза, то мы гэта зробім, мы зробім гэта шчыра», - заявіў А. Лукашэнка ў размове з кіраўніцай прадстаўніцтва ЕЗ у Менску Майрай Мора пасля цырымоніі ўручэння ёю даверчых грамат, перадае «Інтэрфакс-Захад».

У ходзе цырымоніі ўручэння грамат, дыктатар сказаў, што кіраўніца прадстаўніцтва ЕЗ добра ведае сітуацыю ў Беларусі. «Нават вельмі добра. І я спадзяюся, што ейны багаты досвед працы на дыпламатычнай службе ў суседняй Латвіі, не чужой для нас краіны, дазволіць заняць актыўную пазіцыю ў справе развіцця беларуска-еўрапейскіх адносінаў. Забяспечыць іхнюю перазагрузку на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемапавагі», - заявіў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што Еўразвяз з'яўляецца «адным з ключавых партнёраў у гандлёва-эканамічнай і крэдытна-інвестыцыйнай сферах, важнай крыніцай паступлення перадавых тэхналогій». «Мы разам забяспечваем надзейную абарону еўрапейскага рэгіёну ад асноўных выклікаў і пагрозаў сучаснасці, разам змагаемся з трансмежавай злачыннасцю, нелегальнай міграцыяй, гандлем людзьмі, зброяй і наркотыкамі», - заявіў дыктатар.

Лукашэнка таксама заявіў, што краіна ў стане вырашыць свае фінансава-эканамічныя праблемы, у тым ліку на валютным рынку, без чыёй-небудзь дапамогі.

«Мы не знаходзімся ў той сітуацыі, калі нам трэба кудысьці бегчы, на калені падаць. Першыя дні, калі мы пайшлі на рэзкую нармалізацыю валютнай сітуацыі, паказалі, што і крызісу таго не было», - адзначыў ён.

«Нам цяпер трэба клапаціцца, каб курс нашай валюты не ўпаў рэзка да таго, як ён быў. А ён да таго імкнецца», - сказаў дыктатар. «Мы нават без дапамогі нечай вырашым гэтую сітуацыю», - заявіў А. Лукашэнка.

Напісаць каментар 115

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках