25 снежня 2024, Серада, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АНТ скралі музыку Вольскага

20
АНТ скралі музыку Вольскага

Прапагандысты ад АНТ выкарыстоўвалі музыку Лявона Вольскага ў сваім сюжэце пра Грыбаўскайтэ і грошы апазіцыі.

Стваральнікі сюжэту АНТ, прысвечанага абразлівым выказванняў прэзідэнта Літвы ў адрас беларускай апазіцыі, незаконна без згоды аўтара выкарыстоўвалі музыку Лявона Вольскага. Гаворка ідзе аб песнях «Сонца нам дапаможа» і «Я нарадзіўся тут». Музыка гучыць фонам да мозгапрамываючых каментароў вядоўцы.

«У такім сюжэце выкарыстанне гэтай музыкі наогул выглядае як здзек», - лічыць прадзюсар беларускіх музыкаў, кіраўнік «BMA-group» Віталь Супрановіч.

«Вядома, ніякага дазволу ў мяне ніхто не пытаўся», - распавёў «Нашай Ніве» Лявон Вольскі. Па ягоных словах, цяпер ідзе пошук юрыста, які мог бы разабрацца з гэтым выпадкам незаконнага выкарыстання аўтарскага матэрыялу. «Парадаксальна, у сюжэце ідзе гаворка пра тое, што «злодзей павінен сядзець у турме», што трэба плаціць падаткі. І ў той жа час ягоныя стваральнікі без дазволу выкарыстоўваюць чужую інтэлектуальную ўласнасць».

Па словах Вольскага, згаданыя песні ва ўсталяваным парадку зарэгістраваныя ў Камітэце па аўтарскіх правах. «Хацелася б атрымаць хоць бы кампенсацыю за маральную шкоду. Тым больш, беларускі рубель нібыта ўмацоўваецца», - жартуе Вольскі.

Варта дадаць, што гэта не першы выпадак, калі музыку Вольскага беларускае «Гебельс-ТБ» выкарыстоўвае ў прапагандысцкіх праграмах. У адным з фільмаў, прысвечаным гуртам з «чорнага спісу», гучаў фрагмент песні NRM «Маё пакаленне». Прычым словы «набыць б даляры, прадаць бы рублі» стваральнікі фільма інтэрпрэтавалі як сведчанне «прадажнасці» беларускай апазіцыі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках