24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэканомікі - беларусам: Вы больш не зарабілі

110
Мінэканомікі - беларусам: Вы больш не зарабілі

Беларусь набліжаецца да сітуацыі, калі ўзровень заробкаў насельніцтва адпавядае прадукцыйнасці працы.

Аб гэтым заявіў 22 верасня на брыфінгу ў Менску намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка.

Ён адзначыў, што ў бягучым годзе атрымліваецца дасягаць адпаведнасці паміж велічынёй заробкаў і прадукцыйнасцю працы, перадае БелаПАН.

«Калі ў пачатку года разрыў паміж прадукцыйнасцю працы і ўзроўнем заробкаў складаў каля 20%, то цяпер ён скараціўся да 2,9%. Такім чынам, мы пачынаем набліжацца да сітуацыі, калі рэальна зарабляем тыя грошы, якія атрымліваем», - падкрэсліў Аляксандр Ярашэнка.

Пры гэтым ён выказаў надзею на тое, што ў даляравым эквіваленце заробкі беларусаў будуць расці. «Даляравы эквівалент будзе залежаць ад таго, які раўнаважны курс даляра ўсталюецца. Траекторыя руху на валютным кажа аб тым, што нацыянальная валюта будзе ўмацоўвацца і, адпаведна, мы разлічваем, што прыбыткі насельніцтва ў даляравым эквіваленце будуць расці», - адзначыў намеснік міністра.

Па дадзеных Белстата, сярэднямесячны заробак у Беларусі ў ліпені склаў 1 млн. 854,5 тыс. рублёў. З улікам курсу даляра на дадатковай біржавы сесіі, які сфарміраваўся 21 верасня (8.010 рублёў за даляр), сярэдні заробак насельніцтва склаў ў ліпені каля 230 даляраў. Для параўнання: у студзені гэтага года сярэдні заробак у краіне складаў 1 млн. 409,6 тыс. рублёў, або 470 даляраў.

Напісаць каментар 110

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках