23 снежня 2024, панядзелак, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Атрошчанкаў: «Упэўнены, што Саннікава катуюць»

79
Аляксандр Атрошчанкаў: «Упэўнены, што Саннікава катуюць»

Былы палітвязень упэўнены, што кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава вывезлі з Наваполацкай калоніі, каб падвергнуць катаванням.

«Як мы ўсе разумеем, у Беларусі не тыя адлегласці, каб усе пяць сутак ён правёў у дарозе. Як правіла, пад час этапу зняволеных шмат часу «марынуюць» на цэнтралах. Цэнтрал - гэта такое месца, куды лепш не трапляць нікому. Нават звычайная калонія - гэта цалкам закрытая ўстанова, і якую-небудзь інфармацыю адтуль атрымаць вельмі цяжка.

Цэнтрал жа цалкам ізаляваны ад знешняга свету, ягоныя супрацоўнікі цалкам ананімныя і фактычна не абмежаваныя ніякімі рамкамі. Самі ўмовы ўтрымання ў такіх установах можна прыраўняць да катаванняў: жудасная перанаселенасць і антысанітарыя, сухоты...

Пра віцебскі цэнтрал мне распавядалі жудасныя рэчы. Нават звычайных зняволеных там жорстка збіваюць за найменшую правіннасць ці каб выбіць яўку з пакаяннем. Арсенал і дасканаласць сродкаў ўздзеяння і здзекаў можа ўразіць самае хворае ўяўленне. Страшна ўявіць, што могуць зрабіць з чалавекам, на якога будзе атрыманая «спецзамова». Баюся, што ў гэтыя дні Саннікаву можа нават больш складана, чым было ў СІЗА КДБ», - сказаў Аляксандр Атрошчанкаў сайту charter97.org.

Фота: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках