2 лiстапада 2024, Субота, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жукоўскі, Цянюта і Шаўчэнка абвясцілі галадоўку ў гомельскім ІЧУ

3
Жукоўскі, Цянюта і Шаўчэнка абвясцілі галадоўку ў гомельскім ІЧУ

У гомельскім ізалятары часовага ўтрымання галадаюць апазіцыянеры Канстанцін Жукоўскі, Андрэй Цянюта і грамадскі актывіст Зміцер Шаўчэнка.

Пра гэта БелаПАН паведаміў былы сукамэрнік аднаго з арыштаваных, які сёння вызваліўся з ізалятара.

Па ягоных словах, апазіцыянеры толькі п'юць ваду і сокі, якія ім перадаюць.

У ІЧУ БелаПАН пацвердзілі, што Жукоўскі галадае, аб астатніх арыштаваных адмовіліся даваць інфармацыю, спасылаючыся на тое, што не абавязаныя гэтага рабіць і інфармуюць толькі сваякоў.

Шаўчэнка абвясціў галадоўку пасля абвяшчэння рашэння суда 19 верасня. Малады чалавек быў затрыманы 17 верасня за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў аб планаванай на 21 верасня акцыі маўклівага пратэсту. 19 верасня суд пакараў яго арыштам на 15 сутак за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства.

На 10 сутак арыштаваны актывіст арганізацыі «Малады фронт» Андрэй Цянюта, затрыманы за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў пра «Народным сходзе».

У апазіцыянера Канстанціна Жукоўскага, які адбывае 15-суткавы арышт у гомельскім ІЧУ, зламаная нага.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках