27 снежня 2024, Пятніца, 6:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскія праваабаронцы спрабуюць даведацца пра лёс Саннікава

2
Магілёўскія праваабаронцы спрабуюць даведацца пра лёс Саннікава

У Магілёве сёння прайшло пасяджэнне камітэта па абароне рэпрэсаваных.

Ягоныя ўдзельнікі абмяркоўвалі, як абараніць жыццё і здароўе Андрэя Саннікава, які знаходзіцца ў магілёўскім следчым ізалятары ў чаканні этапу ў Бабруйск. Падставай для гэтага сходу стала інфармацыя аб тым, што палітвязня ў ізалятары змясцілі ў так званую прэс-хату.

Праваабаронцы напісалі заяву начальніку турмы, паведаміў у прамым эфіры Еўрарадыё Барыс Бухель. Яны патрабуюць неадкладна даць адказ і праінфармаваць СМІ аб лёсе кандыдата ў прэзідэнты. Цяпер магілёўцы спрабуюць трапіць да начальніка СІЗА.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках