25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэйман паляцеў у Венесуэлу ратаваць грошы?

69
Шэйман паляцеў у Венесуэлу ратаваць грошы?

Вялікая група беларускіх чыноўнікаў пад кіраўніцтвам памочніка прэзідэнта па асаблівых даручэннях Віктара Шэймана на тыдзень паляцела ў Каракас.

У склад беларускай дэлегацыі ўваходзяць гендырэктар «Беларускай нафтавай кампаніі», кіраўнік «Беларусьнафты», прадстаўнікі Мінбудархітэктуры, міністэрстваў прамысловасці, энергетыкі, і іншыя чыноўнікі, паведамляе «Народная воля».

Беларусь, якая страціла нафтавыя праекты ў Іране і была вымушаная сысці з радовішча Джафеір, мабыць, цяпер баіцца за лёс сваіх інвестыцый у Венесуэле.

Не сакрэт, што праекты з Каракасам ў сваёй аснове мелі асабістыя дамоўленасці двух прэзідэнтаў - Чавеса і Лукашэнкі. Але цяпер стан здароўя Уга Чавеса выклікае сур'ёзныя асцярогі. Так, амерыканская іспанамоўная газета El Nuevo Herald паведаміла, што прэзідэнт Венесуэлы экстранна шпіталяваны з нырачнай недастатковасцю. Нібыта яго тэрмінова даставілі ў ваенны шпіталь 26 верасня пасля рэзкага пагаршэння самаадчування. За некалькі дзён да гэтага Чавес вярнуўся з Кубы пасля чацвёртага курсу хіміятэрапіі. Было абвешчана, што лячэнне праходзіць паспяхова, аднак на публіцы Уга так і не з'явіўся.

Даведацца інфармацыю пра стан здароўя Чавеса з першых вуснаў і ацаніць рызыкі страты укладанняў у Венесуэлу, хутчэй за ўсё, і ёсць асноўная мэта візіту беларускай дэлегацыі, які працягнецца да 3 кастрычніка.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках