27 снежня 2024, Пятніца, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На канферэнцыі Усходняга партнёрства заклікалі вызваліць беларускіх палітвязняў

На канферэнцыі Усходняга партнёрства заклікалі вызваліць беларускіх палітвязняў

Занепакоенасць арыштам Алеся Бяляцкага і пагрозай жыццю і здароўю палітвязняў у Беларусі выказаная ў дэкларацыі прадстаўнікоў форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

Дакумент прыняты на канферэнцыі Усходняга партнёрства, якая праходзіць 29 верасня ў межах саміту ў Варшаве.

У дэкларацыі таксама выказваецца занепакоенасць «працяглымі парушэннямі правоў чалавека і наяўнасцю палітвязняў у некаторых краінах - удзельніцах Усходняга партнёрства», перадае БелаПАН.

Аўтары дакумента заклікаюць Еўразвяз да правядзення больш паслядоўнай палітыкі ў дачыненні да развіцця краін Усходняга партнёрства. «Мы заклікаем да адзінагалоснага асуджэння любых абмежаванняў асноўных правоў грамадзян, у тым ліку права на свабоду выбару, свабоду слова, свабоду сходаў ва ўсіх краінах Усходняга партнёрства», - гаворыцца ў дакуменце.

Акрамя таго, у дэкларацыі змяшчаецца заклік больш актыўна падтрымліваць форум грамадзянскай супольнасці, а таксама «паляпшаць магчымасці незалежнага маніторынгу функцыянавання флагманскіх праектаў і іншых міжурадавых ініцыятываў у межах Усходняга партнёрства».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках