28 снежня 2024, Субота, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Някляеў: Дыктатура разумее толькі аргументы эканамічных санкцый

36
Някляеў: Дыктатура разумее толькі аргументы эканамічных санкцый

Былы кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў знаходзіцца ў Варшаве на саміце «Усходняга партнёрства».

Палітык выехаў за мяжу, нягледзячы на ​​пагрозу рэпрэсіяў па вяртанні. У. Някляеў пракаментаваў сайту кампаніі «Гавары праўду» сустрэчу з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім і камісарам Рады Еўропы па правах чалавека Томас Хамарберг.

- Вядома, у сферы правоў чалавека не бывае так, што сустрэліся, абмеркавалі - і ўсё вырашалася. Такія сустрэчы - гэта папяровы шлях, шлях прынятых рашэнняў, шлях прапановаў і дамоўленасцяў.

Відавочна, Еўропа занепакоеная тымі пераменамі, якія адбываюцца цяпер у Беларусі: гутаркаразмова з дыктатурай на мове дэмакратыі выніку не дала. І пра тое, як выглядаюць перамены ў Беларусі, распавялі прысутныя на сустрэчы сястра Андрэя Саннікава Ірына Багданава і жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

Тое, што адбываецца сёння з імі, са Зміцерам Дашкевічам, з іншымі палітвязнямі, тое, як ламаюць іхнія жыцці, жыцці іхніх родных, жыцці ўсіх беларусаў, якія і на волі не могуць сябе адчуваць спакойна, - усё гэта факты, якія робяць размову аб правах чалавека ў Беларусі разважаннямі.

І, падобна, што развагі гэтыя Еўропе ўжо надакучылі. Таму абмяркоўвалася, што Камісія па правах чалавека будзе шукаць падтрымкі ў іншых ўстановах - ўстановах эканамічных. Бо з дыктатурай можна размаўляць толькі на мове, ёй зразумелай. А на сённяшні дзень яна разумее толькі аргументы эканамічных санкцый.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках