24 лiстапада 2024, Нядзеля, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антыкрызісны піар дыктатуры не дапамагае

76
Антыкрызісны піар дыктатуры не дапамагае

Расце незадаволенасць эканамічнай палітыкай Аляксандра Лукашэнкі.

Аптымістычныя запэўніванні ўладаў Беларусі ў хуткім пераадоленні эканамічнага крызісу, падобна, не апраўдваюцца. У краіне пачаліся першыя страйкі, а банкі ўводзяць усё новыя абмежаванні для кліентаў і паступова згортваюць сваю дзейнасць. На думку незалежных аналітыкаў, далейшае паглыбленне крызісу ў Беларусі актывізуе пратэстныя настроі і справакуе масавы зыход насельніцтва з краіны, піша «Коммерсант».

Першы трывожны званочак для ўладаў Беларусі прагучаў у Віцебску. У пятніцу рабочыя мясцовага будаўнічага камбіната правялі аднадзённую забастоўку, запатрабаваўшы павышэння заработнай платы ў адпаведнасці з узроўнем інфляцыі. Потым страйк зладзілі гульцы футбольнага клуба «Баранавічы», які базуецца ў аднайменным горадзе Брэсцкай вобласці. Яны адмовіліся выйсці на поле з-за нявыплаты заробку за чэрвень і ліпень. Футбалісты «Баранавічаў» прынялі рашэнне не ўдзельнічаць у матчах да таго часу, пакуль назапашаная запазычанасць не будзе цалкам ліквідаваная.

На пагаршэнне крызісу зрэагавалі і фінансавыя інстытуты Беларусі. З панядзелка адзін з найбуйнейшых банкаў краіны - Белінвестбанк забараніў здымаць грошы са сваіх картак за мяжой. Яшчэ адзін буйны банк - ААТ «Белаграпрамбанк» пачаў закрываць ўласныя абменныя пункты валюты. Банк ужо прыпыніў працу прыкладна 30% абменнікаў. Мясцовыя эканамісты тлумачаць гэтую тэндэнцыю нерэнтабельнасцю працы абменнікаў - валюту па афіцыйным курсе здаюць рэдкія замежнікі, незнаёмыя з беларускімі рэаліямі. Астатнія аддаюць перавагу на чорным рынку «скідваць» запаветныя для беларусаў даляры, еўра, расейскія рублі і ўкраінскія грыўны.

З пачатку верасня улады павысілі кошт паслугаўЖКГ на 20%. Пры гэтым чакаецца, што ў хуткім часе гэты рост працягнецца. З улікам таго што Аляксандр Лукашэнка некалькі разоў публічна выхваляўся тым, што камунальныя паслугі ў Беларусі каштуюць танней, чым у Расеі, гэта напэўна негатыўна адаб'ецца на іміджы кіруючых уладаў.

Зрэшты, незалежныя эксперты ў Менску ўпэўненыя, што ва ўладаў Беларусі цяпер ёсць справы паважней карэкціроўкі свайго іміджу. Кіраўнік Цэнтра прававой дапамогі насельніцтву Алег Воўчак патлумачыў «Коммерсанту», што з пагаршэнне эканамічнага крызісу ў грамадстве ўзмацняецца незадаволенасць, якая можа актывізаваць пратэстныя настроі або справакаваць масавы зыход насельніцтва з краіны. Воўчак нагадаў, што сярэдні заробак у Менску на сённяшні дзень складае каля 1,5 млн. беларускіх рублёў (5 тыс. расейскіх рублёў). Па ягоных словах, многія жыхары краіны толькі і чакаюць заканчэння тэрміну афіцыйнага кантракту, каб звольніцца і з'ехаць на заробкі ў Расею.

Патэнцыйную небяспеку бягучай сітуацыі разумеюць і ўлады Беларусі, якія мабілізавалі ўвесь свой медыярэсурсаў для барацьбы з «парушальнікам парадку». Па версіі афіцыйнай беларускай прапаганды, невялікі крызіс у краіне, можа, і ёсць, але ў ім вінаваты выключна ўрад, якое не можа эфектыўна выканаць распараджэння Лукашэнкі Былы прэм'ер Беларусі Міхаіл Чыгір патлумачыў «Коммерсанту», што «выставіць вінаватымі чыноўнікаў за рашэнні, якія прымаў ён сам» - гэта звычайны стыль працы Лукашэнкі. На думку Чыгіра, за апошнія паўгады ўлады краіны дапусцілі ў эканоміцы ўсё магчымыя памылкі, так што зараз абяцанні Аляксандра Лукашэнкі на працягу месяца выправіць сітуацыю выглядаюць як хітрасць.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках