25 снежня 2024, Серада, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадарка Вялікабрытаніі: ЕЗ не задаволіць «памілаванне» палітвязняў

7
Амбасадарка Вялікабрытаніі: ЕЗ не задаволіць «памілаванне» палітвязняў

Беларускія ўлады павінныя не памілаваць асуджаных па справе «19 снежня», а рэабілітаваць.

Пра гэта заявіла ў інтэрв'ю агенцтву «Інтэрфакс-Захад» амбасадарка Вялікабрытаніі ў Беларусі Розмары Томас.

«Без рэабілітацыі немагчыма рабіць кар'еру, працаваць і г.д.», - падкрэсліла амбасадарка.

Каментуючы заяву Аляксандра Лукашэнкі аб дыялогу з апазіцыяй пры ўдзеле ЕЗ і Расеі, Р. Томас заўважыла, што афіцыйнага запрашэння пакуль не паступіла. Дзяржавы ЕЗ, па словах брытанскай дыпламаткі, хацелі б пачуць у ходзе гэтага дыялогу «аб фарміраванні ў Беларусі шматпартыйнай дэмакратыі». «Калі ЕЗ прыйдзе да высновы, што за гэтай прапановай стаіць шчыры намер, я ўпэўненая, што ЕЗ захоча ў гэтым праекце ўдзельнічаць. Але Еўрапейскі звяз зможа разглядаць пытанне аб удзеле ў круглым стале толькі тады, калі пытанне вызвалення і поўнай рэабілітацыі ўсіх зняволеных будзе вырашанае», - падкрэсліла амбасадарка.

Р. Томас нагадала, што два гады таму, калі яна прыехала ў Беларусь, перспектывы збліжэння Беларусі з ЕЗ выглядалі вельмі аптымістычна. «Але адна магчымасць за адной былі ўпушчаныя.»

Нязменны падыход ЕЗ заключаўся ў тым, што паляпшэнне стасункаў з Беларуссю павіннае грунтавацца хай на павольным, але няўхільным прагрэсе ў галіне правоў чалавека і ў палітычнай сферы. Але з лютага па чэрвень мінулага года мы назіралі адкат назад. Увосень пэўны аптымізм аднавіўся, бо выбарчая кампанія праводзілася ў адносна ліберальных умовах. Пераломнымі ў адносінах сталі 19 снежня і падзеі, якія рушылі ўслед», - сказала амбасадарка, дадаўшы, што «ЕЗ так і не акрыяў ад глыбокага шоку і засмучання тымі падзеямі».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках