14 студзеня 2026, Серада, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Напісаў у «Вконтакте» - штраф і звальненне з працы

26
Напісаў у «Вконтакте» - штраф і звальненне з працы

Жыхар Мазыра Міхаіл Караткевіч, асуджаны за запіс на старонцы ў сацыяльнай сетцы, 6 верасня атрымаў паведамленне, што з ім ня будзе працягнуты кантракт.

Малады чалавек працаваў кіроўцам аўтапагрузніка на ААТ «Мазырскі машынабудаўнічы завод». Караткевіч лічыць, што яго звольнілі за тое, што ён прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Суд Мазырскага раёна 16 жніўня прызнаў Караткевіча вінаватым па арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства) і пакараў штрафам у тры базавыя велічыні (105 тыс. рублёў). Жыхара Мазыра асудзілі за запіс на старонцы ў сацыяльнай сетцы аб правядзенні акцыі маўклівага пратэсту. Паводле міліцэйскага пратаколу Караткевіч «у інтэрнэт-сетцыі на сайце «Вконтакте» шляхам пераадрасацыі распаўсюдзіў заклік аб неабходнасці збірацца кожную сераду тыдня ў 19.00 на пл. ім. Леніна г.Мазыра, тым самым ажыццявіў арганізацыю масавага мерапрыемства, чым парушыў усталяваны парадак правядзення масавых мерапрыемстваў».

«На заводзе я прапрацаваў практычна чатыры гады, - паведаміў БелаПАН Караткевіч. - Прэтэнзій да мяне не было, спагнанняў я не атрымліваў. Негалосна мне сказалі, што звальняюць з-за праблем з судом і ўдзелу ў акцыях. Маўляў, майму начальніку загадалі мяне звольніць і намякнулі, што ў Мазыры я працы не знайду. Пакуль не ведаю, што буду рабіць».

Рашэнне суда аб прыцягненні да адказнасці Караткевіч абскардзіць у абласным судзе. Касацыйнае пасяджэнне пройдзе 16 верасня.

У Гомелі адбылося па меншай меры тры падобных адміністрацыйных працэсы за запісы ў сацыяльных сетках і на іншых сайтах у Інтэрнэце. Пётр Тылон за запіс у сацыяльнай сетцы з прапановай сябрам сабрацца ў вызначаным месцы быў аштрафаваны па арт. 23.34 КаАП. На падставе гэтага ж артыкула быў пакараны арыштам на пяць сутак актывіст апазіцыі Андрэй Цянюта. Трое сутак правёў у ІЧУ за запіс у сацыяльнай сетцы і гамяльчук Зміцер Шаўчэнка.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках