29 снежня 2024, Нядзеля, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іван Шыла завочна прысуджаны да 20 сутак арышту

9
Іван Шыла завочна прысуджаны да 20 сутак арышту

Актывіст арганізацыі «Малады фронт» Іван Шыла завочна прысуджаны Горацкім раённым судом да 20 сутак адміністрацыйнага арышту.

Шыла быў адным з удзельнікаў пікету ў падтрымку Зміцера Дашкевіча, які прайшоў 2 жніўня каля горацкай калоніі. Моладзевыя актывісты патрабавалі ад адміністрацыі калоніі дазволу на сустрэчу Дашкевіча з адвакатам. Актывісты сталі ў шэраг каля папраўчай ўстановы з расцяжкай «Спыніце пераслед!», паведамляе сайт saligorsk.org.

Праз некаторы час да іх падбеглі супрацоўнікі міліцыі і супрацоўнікі калоніі. 14 чалавек былі затрыманыя. Ноч з 2 на 3 жніўня яны правялі ў міліцыі.

Большасць затрыманых былі асуджаныя да адміністрацыйных арыштаў на розныя тэрміны. Івана Шылу з залы суда адпусцілі пасля таго, як ён запатрабаваў адваката. Разгляд ягонай справы перанеслі на 8 жніўня, аднак у той дзень Шыла ў суд не з’явіўся.

Шыла прызнаны вінаватым у несанкцыянаваным пікетаванні і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Па кожным з адміністрацыйных пратаколаў Шыла быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Варта адзначыць, Шыла, які прыехаў у Беларусь на вакацыі з Польшчы, дзе ён навучаецца, на працягу двух месяцаў лета быў прысуджаны да 18 сутак арышту за ўдзел у акцыях маўклівага пратэсту па серадах, а падчас апошняга арышту быў шпіталяваны, не даседзеўшы два дні. Такім чынам, яму давядзецца правесці за кратамі 22 дні.

Зараз Шыла знаходзіцца ў Польшчы, і пакуль невядома, калі ён будзе адбываць пакаранне.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках