3 траўня 2024, Пятніца, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ААН накіраваная першая скарга з Беларусі на прымусовую дактыласкапію

20
У ААН накіраваная першая скарга з Беларусі на прымусовую дактыласкапію

Чарговая скарга з Беларусі накіраваная 10 студзеня ў Камітэт ААН па правах чалавека. Але ўпершыню беларус скардзіцца на прымусовую дактыласкапію.

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў палічыў, што, прымушаючы яго да здачы адбіткаў пальцаў, дзяржава парушае артыкулы 14 і 26 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, паведамляе ПЦ «Вясна».

Пачалося ўсё з таго, што суд Савецкага раёна Гомеля аштрафаваў Палякова за непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі, які прымушаў прайсці дактыласкапію. У абласным і Вярхоўным судах скаргі гамяльчаніна не задаволілі. Паколькі ўсе ўнутраныя сродкі абароны былі вычарпаныя, палітык вырашыў звярнуцца ў міжнародную структуру.

У сваім звароце Палякоў прыводзіць довады, чаму прымусовая дактыласкапія парушае ягоныя правы:

«Наяўнасць у нацыянальным заканадаўстве Беларусі названага прадпісання прывяло да прымянення да мяне дыскрымінацыі па прыкмеце майго полу і года нараджэння, забароненай па сэнсе артыкула 26 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Увёўшы ў нацыянальнае заканадаўства такі выбарчы падыход, Рэспубліка Беларусь парушыла прынцып роўнасці ўсіх грамадзянаў перад законам, паколькі падставай для дыскрымінацыі на заканадаўчым узроўні ўвяла такую ​​персанальную характарыстыку як узрост і пол чалавека. У выніку да чалавека ставяцца не як да асобы, а як да прадстаўніка групы людзей (ваеннаабавязаныя грамадзяне). Калі мяне выклікалі ў міліцыю здаць адбіткі пальцаў, я адмовіўся, таму што супрацоўнікі міліцыі не прывялі ні аднаго аргументу, акрамя як патрабаванні заканадаўства, якое б абавязвала мяне прайсці працэдуру абавязковай дактыласкапічнай рэгістрацыі».

У скарзе дэмакратычны актывіст называе яшчэ адзін факт, які можна расцэньваць як парушэнне правоў чалавека:

«Суд адхіліў хадайніцтва на запрашэнне ў якасці законнага прадстаўніка праваабаронца Леаніда Судаленкі. Прычым, суддзя спаслаўся на артыкул Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Лічу, што дадзены артыкул супярэчыць міжнароднаму заканадаўству, і прашу Камітэт ААН паказаць на гэты факт беларускай дзяржаве».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках