23 снежня 2024, панядзелак, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ежы Бузэк: Правядзенне ЧС па хакеі ў Беларусі - гэта памылка

26
Ежы Бузэк: Правядзенне ЧС па хакеі ў Беларусі - гэта памылка

Прэзідэнт Еўрапарламента Ежы Бузэк расчараваны пазіцыяй Міжнароднай федэрацыі хакея, якая на днях пацвердзіла сваё рашэнне аб правядзенні чэмпіянату свету 2014 года ў Менску.

Аб гэтым заявіў у інтэрв'ю Польскаму радыё прэс-сакратар Бузэка Роберт Галанскіх. Ён лічыць гэта памылковым рашэннем і адначасова падарункам для Лукашэнкі.

Па словах прэс-сакратара, Ежы Бузэк ўжо больш за год таму накіраваў зварот у Міжнародную федэрацыю хакея, прычым не толькі ад уласнага імя, а ад імя ўсяго Еўрапарламента з патрабаваннем адклікаць рашэнне аб правядзенні прэстыжнага турніру ў Беларусі - краіне, дзе груба парушаюцца правы чалавека.

Хакейная федэрацыя атрымала шмат сігналаў з асуджэннем такой пазіцыі IHF. Акрамя рэзалюцыі Еўрапарламента, прэс-сакратар Бузэка згадаў ліст з Кангрэсу ЗША з подпісам прэзідэнта Барака Абамы, які заклікаў прыпыніць рашэнне, пакуль у Беларусі не вызваляць усіх палітвязняў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках