Актывісты АГП затрыманыя ў Гомелі
4- 12.01.2012, 17:01

У Гомелі затрымалі двух актывістаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова і Уладзіміра Няпомняшчых.
Апазіцыянеры распаўсюджвалі сярод гамяльчан друкаваныя бюлетэні Аб'яднанай грамадзянскай партыі «Голас розуму» недалёка ад Цэнтральнага рынку. З пачатку акцыі не паспела прайсці і пяці хвілін, як на вуліцы Карповіча з'явіўся нарад АМАПа, перадае «Радыё Рацыя».
Міліцыянты суправадзілі Васіля Палякова і Уладзіміра Няпомняшчых ў бліжэйшае раённае аддзяленне міліцыі. У дадзены момант актывісты знаходзяцца ў Цэнтральным РАУС, ніякіх працэсуальных дзеянняў у дачыненні да затрыманых не праводзіцца.