1 лiпеня 2024, панядзелак, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння адбудзецца суд над Мікалаем Аўтуховічам

Сёння адбудзецца суд над Мікалаем Аўтуховічам

Палітвязню пагражае перавод з калоніі ў крытую турму.

Разгляд ініцыявала адміністрацыя калоніі. На яе думку, Аўтуховіч парушаў рэжым і заслугоўвае больш жорсткіх умоваў утрымання, чым цяпер. Суд пройдзе ў Івацэвіцкай калоніі № 5. Мяркуецца, што на яго дапусцяць толькі адваката палітвязня, перадае «Еўрарадыё».

Нагадаем, што Мікалай Аўтуховіч адбывае тэрмін 5 гадоў і 2 месяца ў Івацэвіцкай калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за незаконнае захоўванне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы. На мінулым тыдні падобны працэс па пераводзе з калоніі ў турму прайшоў над Мікалаем Статкевічам. Яго асудзілі на тры гады.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках