4 траўня 2024, Субота, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каралямі Рэчы Паспалітай былі беларусы і ўкраінцы

38
Каралямі Рэчы Паспалітай былі беларусы і ўкраінцы

Дзіўна, але факт - каралём Рэчы Паспалітай толькі аднойчы быў этнічны паляк - Станіслаў Ляшчынскі ў кароткі трохгадовы перыяд Паўночнай вайны.

У астатні жа час імі станавіліся альбо літвіны (беларусы), альбо русіны (украінцы): Ягелоны, Вазы, Вішнявецкія, Сабескі, Патоцкія... Былі па разе немец Фрыдрых Аўгуст (захапіў трон у абыход галасавання) і француз Валуа, які праз год, праўда, уцёк з Варшавы... Але чаму палякі выбіралі на трон, у асноўным, сваіх суседзяў, піша гісторык Міхаіл Галдзянкоў ў газеце «Салідарнасць».

Цікава, як тлумачыць гэты факт польскі гісторык Януш Тазбір: маўляў, палякі, каб не сварыцца з-за пасады знарок выбіралі князёў з беларусаў і ўкраінцаў. На самой жа справе, пасля заключэння Люблінскай уніі і ўтварэння Рэчы Паспалітай, палякі са здзіўленнем выявілі, што ў Русі (цяпер Украіна) і Літве (Беларусь) жывуць магнаты, якія пераўзышлі сваім багаццем польскіх шляхцічаў і нават каралёў - да прыкладу, Радзівілы і Вішнявецкія. Такім чынам, выбіраючы новага караля і Вялікага князя польскія шляхцічы глядзелі перш за ўсё на стан прэтэндэнта на пасад, а не на ягоную «пятую графу».

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках