27 снежня 2024, Пятніца, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалая Аўтуховіча перавялі ў турму

12
Мікалая Аўтуховіча перавялі ў турму

Палітвязня Мікалая Аўтуховіча пераводзяць з выпраўленчай калоніі № 5 у турму ў Гродне.

Такое рашэнне 17 студзеня прыняў суд, які прайшоў у сценах калоніі, піша «Салідарнасць».

На думку суду, былы прадпрымальнік не ўстаў на шлях выпраўлення, таму для адбывання пакарання з калоніі ён будзе пераведзены ў турму.

Разгляд праходзіў на тэрыторыі Івацэвіцкай калоніі, таму на судзе мог прысутнічаць толькі адвакат зняволенага. Як паведаміў былы адвакат Аўтуховіча Павел Сапелка, згодна з рашэннем суда, палітвязень не «ўстаў на шлях выпраўлення» і будзе накіраваны ў турму ў Гродне да канца тэрміну, на які ён асуджаны.

Па заканчэнні разгляду справы дазвол на сустрэчу са сваякамі Аўтуховіч не атрымаў.

Ваўкавыскі прадпрымальнік, асуджаны на пяць гадоў і два месяцы калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за незаконнае захоўванне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы.

Нагадаем, 12 студзеня ў шклоўскай калоніі таксама адбыўся суд над Мікалаем Статкевічам. Суддзя Шклоўскага суду Віталь Волкаў задаволіў заяву адміністрацыі калоніі пра перавод Мікалая Статкевіча на турэмны рэжым на тры гады як злоснага парушальніка рэжыму.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках