У 2011 беларусы страцілі зберажэнняў на паўмільярды даляраў
5- 17.01.2012, 16:18
Амаль трохразовае абясцэньванне беларускага рубля прымусіла беларусаў кампенсаваць зніжэнне рублёвых прыбыткаў за кошт раней сфарміраваных зберажэнняў і прыбыткаў у замежнай валюце.
Такім чынам, уладам, па адзнацы якіх у насельніцтва на руках знаходзіцца каля $7 млрд., атрымалася выцягнуць з-пад матрацаў грамадзянаы амаль паўмільярда даляраў, піша АФН.
Усяго за 2011 год насельніцтва купіла $4048,9 млн. наяўнай замежнай валюты, прадало $
4519,0 млн. Чысты продаж склаў $470,1 млн., сведчаць дадзеныя Нацыянальнага банка РБ.
Нагадаем, валюта ў вольным продажы ў беларускіх банках з'явілася толькі з сярэдзіны верасня мінулага года пасля амаль 300% дэвальвацыі беларускага рубля.
Як паведамлялася, аб'ём дэпазітаў насельніцтва ў замежнай валюце за 2011 год знізіўся на $170,4 млн.
Чысты продаж наяўнай валюты з боку насельніцтва ў снежні 2011 года склаў $139,6 млн. у эквіваленце супраць $166,4 у лістападзе і $183,2 млн. у кастрычніку,
Набвццё наяўнай валюты ў снежні вырасла на 41,7% у параўнанні з лістападам да $379,8 млн. Аб'ём прададзенай наяўнай валюты склаў $519,4 млн., то бок павялічыўся на 19,6% у параўнанні з папярэднім месяцам.