25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навучанне ў ВНУ падаражэе з 1 лютага

13
Навучанне ў ВНУ падаражэе з 1 лютага

Навучанне ў ВНУ Беларусі падаражэе з 1 лютага бягучага года, а памер платы плануецца вызначыць да 25 студзеня.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар міністра адукацыі Юлія Ваніна, па словах якой у студзені гэтага года ў ВНУ прайшоў маніторынг прагнозу кошту платнаганавучання, перадае БелТА.

«Спецыялісты міністэрства правялі ў падведамасных установах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі даследаванне ўзроўню коштаў на платнае навучанне. Яно праводзілася з мэтай вызначэння прагнозу кошту платнага навучання на бліжэйшы час. Маніторынг паказаў, на колькі адсоткаў ВНУ прапануюць змяніць кошты навучання, а таксама дазволіў вывучыць абгрунтаванасьць змены выдаткаў на навучанне ў разрэзе ВНУ і спецыяльнасцей», - адзначыла прадстаўнік міністэрства.

Па ейных словах, навучанне за студзень студэнты будуць аплачваць па ранейшых коштах, а пераразлік плануецца ажыццявіць з 1 лютага.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках