23 снежня 2024, панядзелак, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мігальскі заклікае Еўрапарламент выступіць супраць ЧС па хакеі ў Беларусі

4
Мігальскі заклікае Еўрапарламент выступіць супраць ЧС па хакеі ў Беларусі

Дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Марэк Мігальскі падтрымаў ініцыятыву грамадзянскай ініцыятывы Free Belarus Now.

У сувязі з намерам правесці ў Беларусі Чэмпіянат свету па хакеі Марэк Мігальскі напісаў зварот да дэпутатаў ЕП:

«Паважаныя калегі,

Free Belarus Now напісала зварот у нацыянальныя федэрацыі па хакеі на лёдзе ўсіх краін, якія ўдзельнічаюць у чэмпіянаце свету 2014 года. Падзею запланавана правесці ў Беларусі, але ў святле працяглых парушэнняў правоў чалавека ўкраіне Free Belarus Now настойліва просіць краін-удзельніц знайсці іншую прымаючую краіну для гэтага мерапрыемства.

Я хацеў бы падтрымаць ініцыятыву і пры супрацоўніцтве з Free Belarus Now сабраць подпісы сябраў Еўрапарламента пад гэтым лістом і накіраваць яго ў нацыянальныя федэрацыі па хакеі на лёдзе. Калі ласка, дайце мне ведаць, калі вы гатовыя падпісаць ліст і мой офіс арганізуе збор подпісаў. Вы знойдзеце ліст і прэс-рэліз у дадатку.

З павагай,

Марэк Mігальскі»

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках