15 студзеня 2026, Чацвер, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валютны ажыятаж не спадае

12
Валютны ажыятаж не спадае

Жыхары Беларусі ў снежні 2011 года купілі ў банкаў наяўнай замежнай валюты на 41,7% больш, чым у лістападзе.

Аб'ём набытай фізічнымі асобамі валюты вырас да $379,8 млн у эквіваленце. Пра гэта паведамілі БелТА ў Нацыянальным банку Беларусі.

Прапанова наяўнай валюты ў снежні з боку насельніцтва склала $519,4 млн, то бок павялічылася на 19,6% у параўнанні з папярэднім месяцам. У лістападзе жа на валютным рынку Беларусі назіралася супрацьлеглая сітуацыя: зніжэнне попыту на замежную валюту з $279 млн да $268 млн, прапанова таксама скарацілася - з $4,622 млн да $434,4 млн.

У цэлым за 2011 год, па дадзеных Нацбанка, жыхары краіны набылі $4,049 млн наяўнай замежнай валюты ў эквіваленце, што на 47,4% менш у параўнанні з папярэднім годам. Продаж банкам валюты з боку насельніцтва скараціўся ў мінулым годзе на 32,2% да $4,519 млрд. Як следства, склалася станрўчае сальда продажу/набыцця наяўнай замежнай валюты. За студзень-снежань яно склала $470 млн. За аналагічны перыяд 2010 года гэты паказчык быў роўны мінус $1,032 млрд.

Сярэднеўзважаны афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да даляра ЗША за 2011 год склаў Br5605,84 супраць Br2993,74 за 2010 год. У снежні мінулага года на валютным рынку Беларусі сярэднеўзважаны афіцыйны курс нацыянальнай валюты да амерыканскай склаў Br8427,81 за $1.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках